Аман выдзяляе Беларусі зямлю пад стварэнне турыстычнага кластара. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў падчас прыняцця кадравых рашэнняў, кажучы аб новых рынках і магчымасцях, што адкрываюцца, на прыкладзе развіцця адносін з Аманам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Зямлю нам выдзяляюць, каб мы там стварылі свой велізарны турыстычны кластар. Каб людзі маглі лятаць не толькі ў Турцыю і Эміраты. Гэта ж літаральна гадзіна (на гадзіну больш працягласць палёту, чым у ААЭ. - Заўвага. БЕЛТА) - і ты там, у акіяне. Адкрыты акіян. Вось, калі ласка, прыходзьце, працуйце, дзверы адчынены. Але трэба ісці, трэба ісці!" - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Гэта мая задача адкрыць дзверы - заходзьце, працуйце. Тэлепаліся, Амана гэтага не бачылі. Яны з задавальненнем нас прымаюць. Парты, заводы - калі ласка, бярыце, змешвайце калійныя ўгнаенні, вырабляйце новыя там, прадавайце. Столькі напрамкаў адкрываецца!" - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён дадаў, што аманскі бок гатовы рэалізоўваць маштабныя праекты і на тэрыторыі Беларусі. Адзін з іх - будаўніцтва цэлюлозна-картоннага камбіната, мемарандум аб чым быў заключаны 6 кастрычніка па выніках перамоваў у Мінску Прэзідэнта Беларусі з Султанам Амана. "Гэта ж пад два мільярды інвестыцый. Яны давераць, гатовыя ў нас будаваць яго", - адзначыў Прэзідэнт.

Раней паведамлялася, што агульны аб'ём інвестыцый па гэтым праекце складзе каля $1,4 млрд. Магутнасць прадпрыемства чакаецца на ўзроўні прыкладна 800 тыс. т прадукцыі ў год.

belta.by