Генерал-маёр міліцыі Іван Падгурскі вызвалены ад пасады першага намеснікa міністра ўнутраных спраў - начальніка крымінальнай міліцыі
Генерал-маёр міліцыі Іван Падгурскі вызвалены ад пасады першага намеснікa міністра ўнутраных спраў - начальніка крымінальнай міліцыі. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 30 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Іван Падгурскі звольнены са службы ў органах унутраных спраў у запас па ўзросту з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.