Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў дыпламатычнай службы з прафесійным святам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў дыпламатычнай службы з прафесійным святам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Сёння гэтая прафесія набыла асаблівае значэнне. Вы знаходзіцеся на пярэднім краі барацьбы за суверэнітэт Рэспублікі Беларусь. Ад вас залежыць умацаванне аўтарытэту нашай краіны на міжнароднай арэне, пошук развязак па спрэчных пытаннях, захаванне тэмпаў знешняга гандлю. Ад кожнага супрацоўніка як ніколі патрабуецца поўная самаадданасць, адказнае стаўленне да справы і дысцыпліна", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што беларускія дыпламаты, праяўляючы адданасць і патрыятызм, абапіраючыся на напрацаваны вопыт і традыцыі беларускай дзяржаўнасці, здольныя годна прадстаўляць краіну і эфектыўна абараняць яе нацыянальныя інтарэсы.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў калектыву Міністэрства замежных спраў і замежных устаноў моцнага здароўя і поспехаў у працы на карысць краіны і народа.