Беларусь праводзіць адкрытую і міралюбную палітыку, што падабаецца далёка не ўсім заходнім дэмакратыям. Пра гэта кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы веральныя граматы паслоў замежных краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Беларусі, якая перажыла нямала ўзрушэнняў і неаднаразова станавілася тэатрам ваенных дзеянняў, добра засвоілі ўрокі гісторыі, падкрэсліў Прэзідэнт.
"Наша галоўная задача - не дапусціць новай сусветнай вайны, - заявіў ён. - Мінск пастаянна праводзіў вельмі адказную знешнюю палітыку. Ніколі ў гісторыі мы не распаўсюджвалі сваю юрысдыкцыю за межы нацыянальных межаў".
"Мы праводзім адкрытую і міралюбную палітыку. Але не ўсім заходнім дэмакратыям гэта падабаецца. І тады ў ход ідуць аргументы бессилля - санкцыі", - працягнуў беларускі лідар.
Ён звярнуў увагу, што многія краіны неаднаразова адчулі на сабе такога роду ціск. Гэтак жа, як і Беларусь. "Таму мы паслядоўна і настойліва выступаем супраць любых незаконных абмежавальных мер, якія шкодзяць не столькі нам, колькі ўсяму свету", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Крыніца: belta.by