Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў энергетычнай галіны з прафесійным святам – Днём энергетыка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Дзякуючы прафесіяналізму і добрасумленнай працы дзясяткаў тысяч высокакласных спецыялістаў энергетычны комплекс дынамічна развіваецца: паспяхова асвоен атам, рэалізуюцца маштабныя праекты па атрыманні энергіі не толькі са звыклых вуглевадародаў, але і аднаўляльных крыніц, мясцовых відаў паліва", - гаворыцца ў віншаванні.

Па кожным напрамку ўкараняюцца найноўшыя тэхналогіі, мантуецца сучаснае абсталяванне, павышаецца эфектыўнасць выкарыстання генеруючых магутнасцей, што ў сукупнасці ставіць Беларусь на адну прыступку развіцця з вядучымі эканомікамі свету, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён выказаў упэўненасць, што і ў далейшым вытворчы і тэхналагічны патэнцыял дазволіць арганізацыям энергасістэмы паспяхова вырашаць пастаўленыя перад імі задачы, галоўная з якіх – надзейнае і бесперабойнае забеспячэнне энергетычнымі рэсурсамі ўсіх спажыўцоў.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў энергетыкам моцнага здароўя, шчасця, міру, дабрабыту і новых працоўных дасягненняў.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём энергетыка

Работнiкам i ветэранам энергетычнай галiны

Дарагія сябры!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём энергетыка.

Дзякуючы прафесіяналізму і добрасумленнай працы дзясяткаў тысяч высокакласных спецыялістаў энергетычны комплекс дынамічна развіваецца: паспяхова асвоен атам, рэалізуюцца маштабныя праекты па атрыманні энергіі не толькі са звыклых вуглевадародаў, але і аднаўляльных крыніц, мясцовых відаў паліва.

Па кожным напрамку ўкараняюцца найноўшыя тэхналогіі, мантуецца сучаснае абсталяванне, павышаецца эфектыўнасць выкарыстання генеруючых магутнасцей, што ў сукупнасці ставіць Беларусь на адну прыступку развіцця з вядучымі эканомікамі свету.

Перакананы, і ў далейшым вытворчы і тэхналагічны патэнцыял дазволіць арганізацыям энергасістэмы паспяхова вырашаць пастаўленыя перад імі задачы, галоўная з якіх – надзейнае і бесперабойнае забеспячэнне энергетычнымі рэсурсамі ўсіх спажыўцоў.

Жадаю моцнага здароўя, шчасця, міру, дабрабыту і новых працоўных дасягненняў.