Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрэзідэнтаў Нікарагуа Хасэ Даніэля Артэгу Сааведру і Расарыа Мурылья з Днём Незалежнасці. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў дынамічнае развіццё адносін паміж Беларуссю і Нікарагуа, заснаваных на ўзаемнай павазе і даверы, прыхільнасці агульначалавечым каштоўнасцям і сацыяльнай справядлівасці.
"Нашы краіны працуюць над рэалізацыяй супольных гандлёва-эканамічных праектаў, паспяхова ўзаемадзейнічаюць на міжнародных пляцоўках, разам праводзяць маштабныя культурныя мерапрыемствы, - гаворыцца ў віншаванні. - Разлічваю на далейшае ўмацаванне сяброўскіх сувязяў і паглыбленне канструктыўнага супрацоўніцтва ў сферах агульнай цікавасці на карысць абедзвюх дзяржаў".
Прэзідэнт Беларусі пажадаў супрэзідэнтам Нікарагуа і ўсяму нікарагуанскаму народу міру, шчасця і дабрабыту.