У Беларусі і Кыргызстана добрыя адносіны на ўсіх узроўнях, але трэба шукаць новыя кропкі дотыку. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы са спікерам парламента (Жогорку Кенеша) Кыргызстана Нурланбекам Шакіевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас вельмі добрыя ўзаемаадносіны па ўсіх лініях. І на ўзроўні прэзідэнтаў, і на ўзроўні ўрада. Кажыце - будзем усяляк спрыяць таму, каб Кыргызстан не быў нейкай там краінай у куце і на адшыбе. Гэта нацыя вельмі актыўная, вельмі прасунутая. Я добра ведаю кыргызаў - гэта людзі вельмі разумныя. Таму мы знойдзем новыя агульныя кропкі дотыку. У гэтым напрамку мы будзем з вамі працаваць, калі ў вас да гэтага будзе цікавасць", - заявіў беларускі лідар.

У 2022 годзе таваразварот паміж Беларуссю і Кыргызстанам склаў $160,2 млн (у параўнанні з 2021-м рост амаль на 65%). Беларусь экспартуе мяса-малочную прадукцыю, прадукцыю дрэваапрацоўкі, трактары, аўтамабілі і іншую тэхніку, лекавыя сродкі, ізаляваныя правады і кабелі.

Крыніца: belta.by