Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Сердара Бердымухамедава з Міжнародным днём нейтралітэту. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Прызнанне з боку сусветнай грамадскасці курсу пастаяннага нейтралітэту Туркменістана і яго прыхільнасць да пашырэння сяброўскіх адносін з усімі дзяржавамі асабліва важныя ва ўмовах, калі пагрозы бесканфліктнаму суіснаванню і палітычнаму дыялогу сталі сістэмаўтваральнымі элементамі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што, нягледзячы на выклікі сучаснасці, Мінск і Ашхабад захаваюць зацікаўленасць у развіцці плённага узаемавыгаднага супрацоўніцтва, нацэленага на ўмацаванне эканамічных патэнцыялаў дзвюх краін і рост дабрабыту грамадзян.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сердару Бердымухамедаву здароўя, шчасця і поспехаў у рэалізацыі планаў, а народу Туркменістана - дабра і працвітання.

belta.by