Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў эканамічных органаў Беларусі з прафесійным святам і 100-годдзем з дня ўтварэння эканамічных органаў краіны.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў эканамічных органаў Беларусі з прафесійным святам і 100-годдзем з дня ўтварэння эканамічных органаў краіны.

Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Прайшоўшы доўгі шлях станаўлення і бесперапынна ўдасканальваючыся, ваша ведамства рэалізуе найважнейшыя задачы па дасягненні стратэгічных мэт сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, - гаворыцца ў віншаванні. - Узважаная палітыка, накіраваная на захаванне макраэканамічнай, сацыяльнай стабільнасці і планамернае паляпшэнне якасці жыцця насельніцтва, шмат у чым стала магчыма дзякуючы прафесіяналізму і адказнасці кожнага з вас".

Прэзідэнт адзначыў, што работнікі эканамічных органаў, разумна адаптуючыся да новых выклікаў, дапамагаюць не страчваць асновы і пераемнасць беларускай сацыяльна-эканамічнай мадэлі.

"Перакананы, назапашаны вопыт, адданасць сваёй справе дазволяць вам і ў будучыні паспяхова забяспечваць дынамічнае развіццё і эканамічную бяспеку нашай Радзімы, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у далейшай плённай працы на карысць Беларусі і яе народа".

БЕЛТА