19 верасня, Аршанскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння зробіць рабочую паездку ў Аршанскі раён Віцебскай вобласці, падчас якой азнаёміцца з развіццём ільновай галіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Плануецца, што кіраўнік дзяржавы наведае Арэхаўскі льнозавод, дзе яму даложаць аб выкананні даручэнняў па павышэнні эфектыўнасці вырошчвання лёну і мадэрнізацыі льнозаводаў рэспублікі. Прэзідэнт азнаёміцца з тэхналагічнымі працэсамі выпрацоўкі доўгага і кароткага ільновалакна на сучасным абсталяванні.

Затым Аляксандр Лукашэнка наведае Аршанскі льнокамбінат, дзе размова пойдзе аб рэканструкцыі, тэхнічным пераўзбраенні і павышэнні эфектыўнасці працы гэтага прадпрыемства.

У завяршэнне рабочай паездкі кіраўнік дзяржавы правядзе нараду па пытаннях развіцця ільновай галіны, на якой мяркуецца комплексна абмеркаваць усе праблемныя пытанні, што існуюць у гэтай сферы, і намеціць шляхі іх вырашэння.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)