Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння наведае доследна-выпрабавальны ўчастак навукова-вытворчага таварыства з абмежаванай адказнасцю "ОКБ ТСП" у Мачулішчах, паведамляе БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння наведае доследна-выпрабавальны ўчастак навукова-вытворчага таварыства з абмежаванай адказнасцю "ОКБ ТСП" у Мачулішчах, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўніку дзяржавы даложаць аб выкананні Дзяржаўнай праграмы развіцця ракетнай вытворчасці ў Беларусі на 2017-2020 гады, праблемных пытаннях і прапановах па іх вырашэнні.

Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з распрацоўкамі зенітнага ракетнага ўзбраення, выпрабавальнай і вытворчай базай "ОКБ ТСП", агледзіць ракетную тэхніку і ўзбраенне. Прэзідэнту прадэманструюць рэактыўныя сістэмы залпавага агню, ракетныя комплексы і рабатызаваную тэхніку.

НВАА "ОКБ ТСП" утворана ў 2002 годзе і з'яўляецца інавацыйнай арганізацыяй, створанай з мэтай навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ, вытворчасці, мадэрнізацыі, рэалізацыі, рамонту і тэхнічнага абслугоўвання сістэм і сродкаў узбраення і ваеннай тэхнікі, высокатэхналагічнай прадукцыі падвойнага прызначэння.

У прыватнасці, арганізацыя займалася капітальным рамонтам і мадэрнізацыяй ЗРК "Бук", прадпрыемства распрацавала новы ЗРК "Бук-МБ2К", размешчаны на колавай спецыяльнай базе ААТ "МЗКТ", і новыя перспектыўныя зенітныя кіраваныя ракеты да яго. Па замове расійскага боку распрацавана і вырабляецца тэхніка са складу рухомага берагавога ракетнага комплексу "Бастыён".

Акрамя таго, прадпрыемства прымала ўдзел і ажыццяўляе распрацоўкі, выраб і пастаўкі серыйных узораў узбраення і ваеннай тэхнікі рознага прызначэння, а таксама асобных вузлоў і блокаў (самаходны супрацьтанкавы ракетны комплекс "Каракал", браніраваны аўтамабіль высокай праходнасці "Барс", аўтаматызаваная сістэма кіравання ППА "Рэдут", уніфікаваная баявая платформа, комплексныя навігацыйныя сістэмы розных ступеняў дакладнасці, бартавыя інфармацыйна-кіраўнічыя сістэмы транспартных сродкаў, кампазіцыйныя матэрыялы).