На выбарах Прэзідэнта Беларусі перамог Аляксандр Лукашэнка, набраўшы, па папярэдніх даных, 83,49% галасоў, паведаміла журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На выбарах Прэзідэнта Беларусі перамог Аляксандр Лукашэнка, набраўшы, па папярэдніх даных, 83,49% галасоў, паведаміла журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пры гэтым больш за 6% выбаршчыкаў прагаласавалі супраць усіх кандыдатаў. У рэгіёнах гэты паказчык ніжэйшы. Напрыклад, у Брэсцкай вобласці - 4,38%.

За Таццяну Караткевіч па краіне аддалі галасы 4,42%. Сяргей Гайдукевіч набраў - 3,32% галасоў, Мікалай Улаховіч - 1,67%.

Лідзія Ярмошына яшчэ раз падкрэсліла, што гэта менавіта папярэднія даныя. Канчатковыя будуць агучаны пасля таго, як абласныя выбаркамы і выбаркам горада Мінска падпішуць выніковыя пратаколы аб галасах за кожнага кандыдата.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)