Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падарыў фельдмаршалу і вярхоўнаму галоўнакамандуючаму Лівійскай нацыянальнай арміяй Халіфу Белкасіму Хафтару сертыфікаты на беларускія аўтобусы і трактары, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Падораны сертыфікаты на 10 аўтобусаў "МАЗ 206" і на столькі ж трактароў "BЕLARUS 820".

Кіраўнік дзяржавы таксама падарыў лівійскаму госцю кошык з рознымі беларускімі прадуктамі харчавання і прысмакі. "Захоўваць доўга нельга. Без кансервантаў (прысмакі. - Заўвага БЕЛТА)", - папярэдзіў ён.

У адказ Халіфа Хафтар падарыў беларускаму лідару традыцыйную шаблю.

"Прыязджайце ў любы час да нас. Будзем рады. Але я ў Лівію прыеду", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

belta.by