Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць забяспечыць спакойнае і бяспечнае жыццё грамадзян.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць забяспечыць спакойнае і бяспечнае жыццё грамадзян.

Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе па пытанні стану грамадска-палітычнай абстаноўкі ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тое, што ў нас ідзе пефарматаванне дзеянняў пратэстуноў і збеглых, мы гэта бачым. Павінен проста сказаць, што мы ніколі не дапусцім таго, каб наш народ баяўся выйсці на вуліцы. Гэтага дапусціць мы не можам і не маем права. І гэта характэрна перш за ўсё для горада-героя Мінска", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым даў асобнае даручэнне старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталлі Качанавай, якая таксама з'яўляецца ўпаўнаважаным Прэзідэнта па горадзе Мінску. "Сачыце за парадкам. Трэба кожны дзень працаваць, як гэта вы рабілі на працягу зімы. Таму ёсць і вынік. Людзі ў нас не ідыёты. Яны ж выдатна бачаць, што нехта, як яны кажуць, "бабкі косіць за мяжой", - сказаў Прэзідэнт. - Зразумела, хто сядзіць на гэтых патоках. І людзі не хочуць быць, як яны кажуць: што вы нас на вілы кідаеце, а самі там гэтыя грошы па кішэнях раскладваеце? Яны адчуваюць, што іх проста падстаўляюць, і мы гэта бачым унутры краіны".

"Так, трэба працаваць жорстка з тымі, хто бярэцца за зброю, хто прывозіць сюды выбухоўку або рыхтуе гэтую выбухоўку і спрабуе ці то ў смеццевых кантэйнерах або вогнетушыцелях зрабіць гэтыя выбухі. З гэтымі мы размаўляць не будзем. І лічыць да трох таксама не будзем. Але асноўная ж маса людзей, з якімі трэба размаўляць, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Зразумеюць яны нас ці не, пачуюць ці не - гэта іх справа. Але з людзьмі трэба размаўляць".

БЕЛТА