Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову Савета Міністраў і Міністэрства замежных спраў аб працягненні на 2024 год бязвізавага рэжыму ўезду, які дзейнічае з Літвой, Латвіяй і Польшчай. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі.

З 15 красавіка 2022 года ўведзены бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для грамадзян Літвы і Латвіі, а таксама асоб, якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі, з 1 ліпеня 2022 года – для грамадзян Польшчы. У снежні 2022 года бязвізавы парадак уезду для названых грамадзян працягнуты на 2023 год.

Дзеянне бязвізавага рэжыму ў 2022-2023 гады паказала ўстойлівую цікавасць жыхароў суседніх дзяржаў да наведвання Рэспублікі Беларусь, нягледзячы на перашкоды і абмежаванні з боку кіраўніцтва Літвы, Латвіі і Польшчы.

Увядзенне бязвізавага рэжыму дазваляе дэманстраваць адкрытасць Рэспублікі Беларусь да аднаўлення нармальнага раўнапраўнага ўзаемадзеяння з суседнімі дзяржавамі, захоўваць сувязі з беларускай нацыянальнай меншасцю, пераадольваць інфармацыйную блакаду з боку палітычных эліт суседніх краін праз міжасобасныя камунікацыі.

Крыніца: belta.by