Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапановы па праекце ўказа аб органе дзяржаўнага кіравання ў сферы лічбавага развіцця і пытаннях інфарматызацыі, акрамя аднаго палажэння. Пра гэта паведаміў журналістам старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Гусакоў адзначыў, што Міністэрства сувязі і інфарматызацыі хоча выбудаваць вертыкаль кіравання ў сферы інфармацыйных тэхналогій. Планамі пабудаваць дзяржаўную сістэму кіравання лічбавымі праектамі раней таксама падзяліўся міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган.

"Што тычыцца назвы, я дакладваў (і кіраўнік дзяржавы падтрымаў): няма неабходнасці пераймяноўваць Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ў Міністэрства лічбавага развіцця і сувязі, паколькі, на наш погляд, функцыі ў інфарматызацыі шырэйшыя, чым лічбавае развіццё. І лічбавае развіццё з'яўляецца структурным складнікам інфарматызацыі. Калі нават зараз звузіць гэтыя функцыі, праз нейкі час міністэрства само прыйдзе да неабходнасці іх пашырэння. Ва ўсім астатнім праект указа падтрыманы, гэта значыць неабходна будзе выбудоўваць цалкам вертыкаль кіравання і арганізацыі ў гэтай найскладанейшай сферы", - растлумачыў кіраўнік Акадэміі навук.

Па словах Уладзіміра Гусакова, маючыя адбыцца змены ў гэтай сферы былі дэталёва абмеркаваны падчас дакладу Прэзідэнту. "Нягледзячы на тое, што Беларусь нядрэнна развіваецца ў гэтым напрамку, уваходзіць у трыццатку краін свету, што тычыцца інфармацыйных тэхналогій, нам галоўнае зараз не адстаць. Таму ў цэлым праект указа падтрыманы, што вельмі важна. І функцыі, якія былі прапанаваны, таксама былі падтрыманы. І тое, што патрабуецца выбудоўваць вертыкаль, таксама падтрымана. І ў кожным міністэрстве, ведамстве, органе дзяржкіравання павінна быць адпаведнае структурнае падраздзяленне. А цяпер даручэнне Міністэрству сувязі і інфарматызацыі - разам з іншымі выбудаваць гэту сістэму", - заявіў ён.