Прэзідэнт Беларусі, старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння на пасяджэнні гэтага саюзнага органа падпісаў дэкрэт ВГС "Аб асноўных напрамках рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт Беларусі, старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння на пасяджэнні гэтага саюзнага органа падпісаў дэкрэт ВГС "Аб асноўных напрамках рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Мерапрыемства праводзілася ў рэжыме відэаканферэнцыі. Падпісаны дакумент быў папярэдне завізаваны Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.
"Нас тут усе крытыкавалі, чакалі, асабліва ў Расіі асобныя Telegram-каналы, падпішам мы з вамі ці не падпішам. Мы сёння адказваем на гэтае пытанне ўсім Вышэйшым дзяржсаветам. Падпісваю. Я бачу, ваш подпіс (Прэзідэнта Расіі. - Заўвага. БЕЛТА) пад дэкрэтам стаіць, усіх членаў ВГС. Калі вы не супраць, я падпішу дэкрэт. Але адказваць будзем усе, не толькі я", - сказаў Аляксандр Лукашэнка перад падпісаннем дакумента.
Як паведамлялася БЕЛТА, у развіццё Асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады распрацаваны пакет з 28 саюзных праграм, якія стануць практычнай асновай для паглыблення інтэграцыі.
Раней 9 верасня па выніках сустрэчы ў Маскве прэзідэнты Беларусі і Расіі ўзгаднілі ўсе саюзныя праграмы. "Выдзялю самае галоўнае ў іх. Гэта роўныя правы для суб'ектаў гаспадарання нашых краін. Тыя самыя роўныя ўмовы, аб неабходнасці якіх розныя прадстаўнікі Беларусі, у тым ліку я як Прэзідэнт, гаворым на працягу многіх гадоў. Гэта аснова асноў. Мы - паўнапраўныя партнёры", - заявіў тады ў Крамлі Аляксандр Лукашэнка.
На наступны дзень, 10 верасня, саюзныя праграмы былі адобраны на пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, якое праводзілася на тэрыторыі Беларусі.