Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 ліпеня падпісаў указ №227 "Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакументам прадугледжваецца прызваць у жніўні-лістападзе 2023 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян Беларусі мужчынскага полу, якім на дзень прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.
Прыняцце ўказа дазволіць рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам своечасова правесці мерапрыемствы па прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве.
Адначасова ўказам прадугледжваецца звальненне ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны.