18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 лютага падпісаў указ №55 "Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве". Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У мэтах падтрымання баявой гатоўнасці Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў дакументам прадугледжваецца прызваць у лютым - маі на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян Беларусі мужчынскага полу, якім на дзень прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, грамадзян прызыўнага ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку, а таксама на службу ў рэзерве грамадзян з ліку студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю, якія выявілі жаданне прайсці такую службу.
Адначасова указам прадугледжваецца звальненне ў запас ваеннаслугчых тэрміновай ваеннай службы і рэзервістаў, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны.