Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 лютага падпісаў указ № 56 "Аб Сакратарыяце Усебеларускага народнага сходу". Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам зацверджана Часовае палажэнне аб Сакратарыяце. Ён з'яўляецца пастаянна дзеючым рабочым органам, які забяспечвае ажыццяўленне УНС сваіх паўнамоцтваў.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання і дзейнічае да зацвярджэння Усебеларускім народным сходам палажэння аб Сакратарыяце УНС.

Крыніца: belta.by