Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 снежня падпісаў указ №437 "Аб страхаванні ўраджаю сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі ў 2026 годзе". Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакументам зацверджаны пералік сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі, а таксама тарыфы па іх абавязковым страхаванні з дзяржаўнай падтрымкай на 2026 год. Акрамя таго, устаноўлены працэнт пакрыцця шкоды на перасяў пры гібелі сельскагаспадарчых культур, пры гібелі (падзе), вымушаным забоі (знішчэнні) жывёлы і птушкі.
Указ накіраваны на забеспячэнне страхавой абароны сельгасвытворцаў.