Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 мая падпісаў указ №186 "Аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта ў г. Мінску", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 мая падпісаў указ №186 "Аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта ў г. Мінску", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам устаноўлены ўмовы будаўніцтва ў паўночнай частцы горада на тэрыторыі ў межах МКАД - пр. Пераможцаў - вул. Арлоўскай - Цнянскага вадасховішча прыватнай кампаніяй "Рыверсайд Дэвелапмент Холдынгз Лімітэд" (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты) эксперыментальнага шматфункцыянальнага комплексу "Паўночны Бераг".

Па ўказе ў складзе комплексу будуць пабудаваны жылыя дамы з усёй неабходнай інжынернай і транспартнай інфраструктурай, сацыяльныя аб'екты і аб'екты грамадскага прызначэння агульнай плошчай больш за 6 млн кв.м.

У першую чаргу плануецца ўзвесці будынкі Міжнароднага выставачнага цэнтра, Інстытута штучнага інтэлекту, Мінскага цэнтра міжнароднага гандлю.

Інвестыцыйны праект будзе рэалізаваны ў 2021-2040 гадах. Інвестар накіруе на гэтыя мэты сродкі ў суме больш за Br10 млрд.

БЕЛТА