Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб ліцэнзаванні", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб ліцэнзаванні", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Закон захоўвае асноўныя падыходы да ліцэнзавання, замацаваныя ва ўказе кіраўніка дзяржавы ад 1 верасня 2010 года №450 "Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці", забяспечвае пераемнасць базавых прынцыпаў ліцэнзавання.

У прыватнасці, сістэмна і комплексна рэгулюецца ўся сфера ліцэнзавання, у тым ліку вызначаюцца ліцэнзуемыя віды дзейнасці і ліцэнзуючыя органы, патрабаванні, што прад'яўляюцца да суіскальнікаў ліцэнзій і ліцэнзіятаў, парадак атрымання ліцэнзіі. Канкрэтызуюцца грубыя парушэнні заканадаўства аб ліцэнзаванні, якія з'яўляюцца падставай для спынення ліцэнзіі.

Дадаткова законам прадугледжваецца ліцэнзаванне дзейнасці ў галіне чыгуначнага транспарту ў мэтах рэалізацыі прынятых краінай абавязацельстваў у рамках ЕАЭС.

Замацоўваецца пераход на электроннае ліцэнзаванне праз стварэнне Адзінага лічбавага рэестра ліцэнзій.

Адной з важных новацый з'яўляецца ўвядзенне ліцэнзавання дашкольнай і школьнай адукацыі.

Адукацыйная дзейнасць патрабуе павышанага кантролю з боку дзяржавы, бо звязана з фарміраваннем здаровай, ідэалагічна ўстойлівай і разнабакова развітай асобы. Ліцэнзаванне гэтай дзейнасці стане гарантам законнасці і якасці паслуг, што аказваюцца, дазволіць ацаніць арганізацыю адукацыйнага працэсу і не дапусціць з'яўлення ў сферы адукацыі суб'ектаў гаспадарання, якія пераследуюць выключна камерцыйныя мэты на шкоду дзяржаве і асобе.

Нормы аб атрыманні ліцэнзіі дзяржаўнымі і прыватнымі дзіцячымі садамі і школамі ўступяць у сілу адразу пасля афіцыйнага апублікавання закона, астатнія палажэнні – з 1 студзеня 2023 года. Тэрміны звароту за атрыманнем ліцэнзіі будуць вызначацца Міністэрствам адукацыі ў адпаведнасці з зацвярджаемым ім графікам. Ліцэнзаванне ўскладзена на Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, гарадскія (гарадоў абласнога падпарадкавання) і раённыя выканаўчыя камітэты.