Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 лютага падпісаў закон "Аб спажывецкім крэдыце і спажывецкім мікразаёме". Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент накіраваны на комплекснае ўдасканаленне прававога рэгулявання адносін у галіне крэдытавання і мікрафінансавання фізічных асоб, а таксама павышэнне ўзроўню абароны правоў спажыўцоў фінансавых паслуг.
Закон, у прыватнасці, прадугледжвае прадастаўленне фізічным асобам больш разгорнутай інфармацыі аб умовах крэдыту (мікразаёму) і правядзенне абавязковай ацэнкі іх крэдытаздольнасці.
Устанаўліваюцца істотныя ўмовы дагавораў спажывецкага крэдыту (мікразаёму), абмежаванне памеру працэнтаў па дагаворы спажывецкага мікразаёму, а таксама забарона на спагнанне няўстойкі за датэрміновае вяртанне спажывецкага крэдыту і дадатковых плацяжоў за карыстанне крэдытам (мікразаёмам).
Крэдытаатрымальнікі, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, змогуць атрымліваць адтэрміноўкі плацяжу.
Прадугледжана таксама магчымасць удзелу трэціх асоб пры ажыццяўленні спажывецкага крэдытавання (мікрафінансавання) ад імя крэдытора (залiхторга) без спагнання ўзнагароджання з грамадзян.
Акрамя таго, закон змяшчае норму аб унясенні змен у Грамадзянскі кодэкс у частцы вызначэння ў дагаворы арэнды (акрамя дагавора лізінгу) памеру арэнднай платы толькі ў беларускіх рублях.
Наваўвядзенні паспрыяюць фарміраванню больш празрыстага і зразумелага заканадаўства, а таксама забяспечаць дадатковыя гарантыі грамадзянам.