Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці". Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Закон накіраваны на рэалізацыю Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 кастрычніка 2022 года №10 "Аб недапушчальнасці росту цэн" і прызваны забяспечыць абарону інтарэсаў грамадзян, а таксама пастаўку на ўнутраны спажывецкі рынак тавараў па эканамічна абгрунтаваных цэнах.
У сувязі з гэтым прадугледжваецца ўстанаўленне адміністрацыйнай адказнасці за неўказанне ў таварных дакументах звестак, звязаных з фарміраваннем цэн на спажывецкія тавары, або ўказанне няпоўнай ці недакладнай інфармацыі.
За дадзеныя парушэнні будзе прымяняцца штраф у памеры да 20 базавых велічынь (Br640), а для суб'ектаў гаспадарання - да 10% сумы грашовай ацэнкі гаспадарчай аперацыі, адлюстраванай у таварных дакументах.
Крыніца: belta.by