Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з нацыянальным святам - Міжнародным днём нейтралітэту. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Кіруючыся дадзеным прынцыпам, Туркменістан уносіць важкі ўклад у забеспячэнне міжнароднай стабільнасці і бяспекі, з'яўляецца прыкладам міралюбнасці і добрасуседства", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць: "Гістарычна складзеныя сяброўскія адносіны паміж Мінскам і Ашхабадам паслужаць надзейным фундаментам для развіцця канструктыўнага палітычнага дыялогу, актывізацыі эканамічных і гуманітарных кантактаў".
Прэзідэнт пацвердзіў гатоўнасць Рэспублікі Беларусь да пашырэння ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Туркменістанам і пажадаў лідару гэтай краіны моцнага здароўя, новых перамог і здзяйсненняў, народу Туркменістана - дабрабыту і згоды.
Крыніца: belta.by