Памежная палітыка Беларусі накіравана не на канфрантацыю з суседнімі дзяржавамі, а на ўмацаванне пояса добрасуседства. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пры зацвярджэнні рашэння на ахову дзяржграніцы органамі пагранічнай службы ў 2019 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Памежная палітыка Беларусі накіравана не на канфрантацыю з суседнімі дзяржавамі, а на ўмацаванне пояса добрасуседства. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пры зацвярджэнні рашэння на ахову дзяржграніцы органамі пагранічнай службы ў 2019 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"З гэтага мы перш за ўсё павінны зыходзіць. Не проста на замак наглуха закрываць мяжу і ствараць праблемы для сваіх грамадзян і тых, хто да нас прыязджае, а стварыць спрыяльную зону і ў той жа час адсякаць тых, хто да нас едзе з непажаданымі намерамі. Асабліва гэта важна напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка даручыў забяспечыць законнасць і правапарадак, праяўляючы максімум увагі да турыстаў і гасцей Беларусі.
Прэзідэнт нагадаў, што год таму былі канкрэтызаваны напрамкі працы Дзяржпагранкамітэта па ахове межаў і ўзмацненні правапарадку на памежнай тэрыторыі. Прыняты ўсе неабходныя рашэнні. Праведзеная аптымізацыя кантрольных працэдур на мяжы дазволіла павысіць эфектыўнасць беларускіх пунктаў пропуску. "Практыка паказала, што асобныя функцыі пагранічнікаў у шэрагу выпадкаў могуць сваімі сіламі выконваць супрацоўнікі мытні. Гэта рацыянальны падыход, і дадзеная праца павінна працягнуцца", - лічыць кіраўнік дзяржавы.
Перад кіраўніцтвам Дзяржпагранкамітэта Прэзідэнт паставіў шэраг актуальных пытанняў, у тым ліку наколькі здольныя органы пагранічнай службы супрацьстаяць наяўным выклікам. "Выклікаў стала больш, чым гэта было нават у мінулым годзе", - заўважыў беларускі лідар.
Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, якія меры ўжо ажыццяўляюцца і будуць прадпрымацца ў далейшым для таго, каб забяспечыць бяспеку краіны, а таксама што яшчэ неабходна зрабіць для эфектыўнай працы пагранічнікаў.