Наступны год для сельскай гаспадаркі стане годам культуры земляробства з асаблівым акцэнтам на меліярацыю, дысцыпліну і кадры. Пра гэта 28 жніўня заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, наведваючы аддзяленне "Рясна" ААТ "Белавежскі".
Наступны год для сельскай гаспадаркі стане годам культуры земляробства з асаблівым акцэнтам на меліярацыю, дысцыпліну і кадры. Пра гэта 28 жніўня заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, наведваючы аддзяленне "Рясна" ААТ "Белавежскі".
Прэзідэнт падкрэсліў, што ў сельскай гаспадарцы забеспячэнне дысцыпліны з'яўляецца цяпер пытаннем нумар адзін. Гэтай галіне дзяржава надае асаблівую ўвагу, аказвае падтрымку, у тым ліку фінансавую, забяспечваючы АПК высокапрадукцыйнай сучаснай тэхнікай. "Жалезная дысцыпліна, каб захаваць тэхніку, - сказаў Прэзідэнт. - Патрэбен жалезны кіраўнік, жалезны парадак".
Вялікае значэнне мае таксама дакладнае выкананне тэхналогій. "Калі няма тэхналогіі - гэта злачынства, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Злачынца той, хто закопвае збожжа ў зямлю і ходзіць, глядзіць, чакае ўраджаю. Гэта злачынства, нельга гэтага дапускаць".
"Наступны год для сельскай гаспадаркі стане годам культуры земляробства", - сказаў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы закрануў гэтую тэму і падчас размовы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву ААТ "Белавежскі" і жыхарамі вёскі Рясна. "Без дысцыпліны мы будзем ісці па нахіле, - лічыць Прэзідэнт. - Будзе дысцыпліна, парадак, у тым ліку тэхналагічны - мы будзем развівацца".
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў будучыні неабходна "падумаць аб тым, як заахвоціць людзей - і кіраўнікоў, і спецыялістаў - за тое, што яны падымаюць такія гаспадаркі".
Прэзідэнт падкрэсліў, што "добра працуючыя людзі павінны і добра зарабляць, добра жыць і быць прыкладам для іншых". "У Беларусі сёння толькі гультай можа жыць дрэнна", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка. Усё ў руках чалавека, і ён перш за ўсё сам павінен патурбавацца пра сябе і пра сваю сям'ю, а потым ужо патрабаваць ад дзяржавы.
Падчас наведвання аддзялення "Рэсна" Аляксандру Лукашэнку было даложана аб завяршэнні ўборкі збожжавых і нарыхтоўцы кармоў у Беларусі. Размова ў тым ліку ішла аб уборцы кукурузы. Прэзідэнт распарадзіўся там, дзе гэта больш мэтазгодна, прыбраць кукурузу не на збожжа, а выкарыстоўваць яе пры нарыхтоўцы кармоў. Кіраўнік дзяржавы даручыў таксама выпрацаваць стратэгію вырошчвання рапсу, якая будзе прадугледжваць, што займацца вырошчваннем гэтай культуры павінны тыя гаспадаркі, дзе гэта найбольш выгадна.
Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з ходам выканання яго даручэнняў па навядзенні тэхналагічнага парадку на далучаных да ААТ "Белавежскі" малочна-таварных фермах былога СПК "Савецкая Беларусь". Прэзідэнт, у прыватнасці, пабываў на МТФ "Абяроўшчына", дзе яму былі прадстаўлены вынікі яе рэканструкцыі і тэхнічнага перааснашчэння. Тут жа кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з тэхналагічным працэсам вытворчасці малака высокай якасці. Акрамя таго, Прэзідэнт наведаў мехдвор гаспадаркі і вывучыў, як пастаўлена праца па забеспячэнні высокай тэхнічнай гатоўнасці і эфектыўнай эксплуатацыі сучаснага машынна-трактарнага парку.
Аляксандр Лукашэнка таксама пагутарыў з прадстаўнікамі працоўнага калектыву ААТ "Белавежскі" і жыхарамі вёскі Рэсна.
У кіраўніка дзяржавы пацікавіліся далейшай палітыкай у цэнаўтварэнні. На думку Прэзідэнта, не варта празмерна кіраваць працэсамі ў гэтай сферы.
"Я б мог перад выбарамі сказаць: усё будзе добра і так далей. Усё сапраўды будзе нармальна, мы не загінем. Але сёння не гэта галоўнае пытанне. Пытанне не ў цэнах і нават не ў зарплаце. Ідуць эканамічныя войны, перш за ўсё ў фінансах. Кітай дэвальваваў свой юань аж прыкладна на 10% - па ўсім свеце ударыла! Бліжэй да нас: Расія ў тры разы дэвальвавала свой рубель, гэта па нас ударыла, нашы цэны ў Расіі напалову менш на тое ж мяса, малако. Другі раз дэвальваваў нацыянальную валюту Казахстан. Таксама наш партнёр. Пра Украіну ўжо наогул не кажу", - адзначыў Прэзідэнт.
"Якая мэта стаіць перад кіраўнікамі гэтых дзяржаў? Выратаваць вытворчасць і краіну. Як нам паступаць у гэтай сітуацыі? У нас не такая рынкавасць, як у іх, мы нешта можам трымаць і кіраваць працэсамі, у тым ліку ў цэнаўтварэнні, але не празмерна", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, калі стрымаць у краіне цэны, а вакол яны будуць расці, то спыніцца вытворчасць, і перш за ўсё прамысловасць. "Таму хочаш не хочаш - верцішся, круцішся, нам даводзіцца неяк бегчы за ўсімі астатнімі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў краіне да гэтага часу даціруецца сельская гаспадарка. "Для некаторых гэта выжыванне. У цану мы не можам усё ўціснуць. Калі падняць цэны, то мы можам быць неканкурэнтаздольныя з іншымі. Таму вымушаны даціраваць. Увесь свет падтрымлівае сельскую гаспадарку, хто больш, хто менш, таму і нам даводзіцца. Але калі цана вышэй на вашу прадукцыю, значыць, і вашы даходы вышэй. Але ёсць іншы канец у гэтага палена, які б'е па людзях, - цэны ў крамах", - сказаў беларускі лідар.
"Перажывем гэты год, думаю, наступны будзе лягчэй. Нават пры ўсіх гэтых негатывах. Таму што, мне здаецца, у нашым рэгіёне ўжо абваліліся настолькі, што далей падаць няма куды. Таму мы перажываем самыя цяжкія часы", - лічыць кіраўнік дзяржавы.
На думку Аляксандра Лукашэнкі, вынікі павінна даць дыверсіфікацыя рынкаў. Беларусь актыўна выходзіць са сваёй прадукцыяй у Азію, Афрыку, Лацінскую Амерыку. "Думаю, тое, што мы страцім у Расіі, мы заменім на гэтых рынках, - адзначыў Прэзідэнт. - Але трэба крыху больш папрацаваць".
"Трэба захаваць краіну для дзяцей. Дрэнна будзе, калі мы зноў станем чыімсьці рэгіёнам", - лічыць беларускі лідар. Паводле яго слоў, трэба жыць у згодзе і з Еўропай, і з Расіяй, але жыць на сваёй зямлі. "Спакой і бяспека не купляюцца і не прадаюцца, як і здароўе. Вось гэта нам трэба зберагчы", - падкрэсліў Прэзідэнт.
"Навошта долар? Купіць імпартнае і паехаць у Егіпет адпачыць?" - звярнуўся кіраўнік дзяржавы да прысутных. "Перажывем. Вазьміце Белавежскую пушчу - духаты ніякай, цудоўнае паветра. Браслаўскія азёры. Азёр хапае, абмялелі крыху, але вады хапае. Адпачнем неяк у гэты цяжкі час дома", - адзначыў Прэзідэнт.
Па словах Аляксандра Лукашэнкі, у краіне вырабляюць цудоўную прадукцыю. Завяршаецца мадэрнізацыя камвольнага камбіната, ільноводчай галіны, вырабляецца ўвесь спектр баваўнянай прадукцыі. "І рынкі з'явіліся, і прадаем, і з задавальненнем купляюць наша, беларускае", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
"Давайце наша, беларускае, паносім! - працягнуў Прэзідэнт. - Будзем хадзіць у беларускай, нармальнай бялізне, адзенні, ручнікі будзем выкарыстоўваць беларускія і ежу беларускую. Па ежы-то ўжо праблем няма. Ужо ўсе зразумелі, што значыць беларускае, нават далёка за нашымі межамі". "У нас жа чыстая прадукцыя, мы ДАСТы захавалі. Бо харчаванне і адзенне - гэта здароўе чалавека", - дадаў кіраўнік дзяржавы.
"Усё мы ўмеем рабіць, усё робім, але трэба больш глядзець на сябе, на сваю краіну і купляць сваё. Будуць спажываць 10 млн чалавек і тыя 2 млн, якія праз нас пастаянна рухаюцца, так і прадаваць за межы краіны застанецца зусім нічога - праблем не будзе. Таму трэба яшчэ і сваю псіхалогію мяняць", - лічыць Прэзідэнт.
"У нас ёсць група спекулянтаў, як і ў любой краіне, якія прывыклі гуляць: сёння купіў, заўтра перапрадаў. Не, з дзяржавай у азартныя гульні не раю гуляць. Цяпер адпусцілі курс. Хочаце купіць даляр - плаціце тую цану, якая складаецца на рынку. Мы яго не трымаем, проста назіраем за цэнамі. І трымаць небяспечна", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён падкрэсліў, што пры стрымліванні курса можна нанесці шкоду і тым, хто прывозіць валюту ў краіну. "Калі ён прывёз даляры і хоча прадаваць, а мы будзем заціскаць і трымаць, дзікі рынак з'явіцца (мы гэта ўжо праходзілі), будуць два курсы - гэта катастрофа", - дадаў Прэзідэнт.
Кіраўніку дзяржавы напярэдадні новага навучальнага года задалі пытанне і адносна школьнай адукацыі, звярнуўшы ўвагу на загружанасць вучняў хатнімі заданнямі.
Аляксандр Лукашэнка пагадзіўся з тым, што дзеці ў школах перагружаны і паабяцаў вырашэнне гэтай праблемы.
Ён звярнуў увагу, што ў краіне пачалі удасканальваць агульнаадукацыйны працэс. Па гэтай задачы прызначылі новага міністра адукацыі. Прэзідэнт у бліжэйшы час мае намер разгледзець, як ідзе праца ў гэтым напрамку.
"Дзеці па 6 гадзін, рэдка 5, у школе і па 2-3 гадзіны дома - яны паляць, у тым ліку ў суботу. І што я заўважыў? Дык дзеці дзецьмі перасталі быць пры гэтых нагрузках! Хто згорбіўся, у каго скаліёз - нездаровае пакаленне, - адзначыў Прэзідэнт. - 5-6 урокаў, плюс 2 дома - усе 8 гадзін. Слухайце, 11 гадоў - малыш, хіба ён можа вытрымаць гэта?".
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што менавіта па гэтай прычыне было прынята рашэнне аддаць суботу на працоўнае навучанне і фізічнае выхаванне. Аднак, па яго словах, у многіх школах пайшоў іншы перакос: "Усе вырашылі, што субота - гэта на працу не хаджу, выхадны. Не, субота - гэта разгрузачны дзень для мазгоў, нагрузка фізічная, каб дзеці раслі нармальна".
"Дзеці перагружаны нават пасля таго, як былі прыняты пэўныя меры. І зараз мы іх дапрацоўваем. Але я баюся, каб палку не перагнуць", - дадаў кіраўнік дзяржавы.
Ён нагадаў, што ў вышэйшай адукацыі ўжо скарочаны тэрмін навучання па многіх спецыяльнасцях, акрамя медыцынскіх. Але, на думку Прэзідэнта, ёсць яшчэ над чым працаваць. "Занадта шмат таго, што трэба прыбіраць", - лічыць кіраўнік дзяржавы.
"Цяжкі гэта працэс, адразу не зробіш, таму што трэба ісці вельмі асцярожна", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
У той жа час Прэзідэнт падкрэсліў, што ў цэлым беларуская адукацыя не саступае сусветным стандартам.
Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што са наступнага навучальнага года спросцяцца школьныя падручнікі. Па яго словах, гэты працэс ужо пачаўся. "Цалкам пераробім! Мы пазбавім у школе дзяцей ад таго, каб ім упіхваць прадметы і аб'ёмы ведаў з вышэйшай школы", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што ў школьную праграму ўжо шмат чаго перанеслі з вышэйшай адукацыі. "Навошта? У школе трэба стварыць базу, сарыентаваць чалавека, каб ён зразумеў, ці ён на зямлю пойдзе працаваць, ці ў іншую сферу, каб ён дакладна гэта ўсвядоміў. І даць яму патрэбны аб'ём ведаў, які ён зможа засвоіць. Дзеці ж розныя. І ў сярэдняй школе адбудзецца адбор: хтосьці ў вышэйшую адукацыю пойдзе, хтосьці ў каледжы і тэхнікумы, хтосьці ў вучэльню", - лічыць кіраўнік дзяржавы.
Вяртаючыся да тэмы сяла, жыхары звярнулі ўвагу на праблему харчовай бяспекі.
Прэзідэнт падкрэсліў, што няма падстаў хвалявацца з нагоды наступстваў засухі для харчовай бяспекі краіны. Нягледзячы на прыродныя анамаліі, сёлета ў Беларусі атрыманы добры ўраджай збожжа. Намалочана прыкладна на 500 млн т менш, чым у 2014-м. Пры гэтым у краіне створаны запас у 2 млн. т. "Таму насельніцтву хвалявацца няма чаго. Мы ўжо сёння маем менавіта столькі, колькі нам трэба па дзяржзаказе збожжа, і цяпер гаспадаркі просяць узяць у іх збожжа", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт прызнаўся, што ў сувязі з засухай яго хвалюе сітуацыя на Палессе, паколькі гэты рэгіён пацярпеў больш за іншых. У бліжэйшы час кіраўнік дзяржавы мае намер асабіста азнаёміцца з становішчам спраў на гэтых землях.
"Але ў мяне няма ніякіх сумневаў у тым, што краіна наступстваў гэтай засухі не заўважыць", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Навіны Беларусі (БЕЛТА)