Палажэнні абноўленай Канстытуцыі забяспечаць развіццё Беларусі ва ўмовах выклікаў і пагроз дзяржаўнасці. Пра гэта кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні Савета бяспекі Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Палажэнні абноўленай Канстытуцыі забяспечаць развіццё Беларусі ва ўмовах выклікаў і пагроз дзяржаўнасці. Пра гэта кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні Савета бяспекі Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы падыходзім да лагічнага завяршэння працэсу канстытуцыйнай рэформы. Вельмі важна, што яна пачалася не ў кабінетах, а ў працоўных калектывах, на дыялогавых пляцоўках у рэгіёнах. Практычна ўсе ідэі і прапановы, якія там абмяркоўваліся, ляглі ў аснову змяненняў у Асноўны закон. На сённяшні дзень яны развіты, дапоўнены і дапрацаваны Канстытуцыйнай камісіяй, рабочай групай, прафесійнымі юрыстамі, прававедамі, прайшлі шырокае абмеркаванне ў грамадстве", - сказаў Прэзідэнт.
Ён адзначыў, што рэферэндум як форма народнага волевыяўлення ў гісторыі суверэннай, незалежнай Беларусі тройчы адыграў лёсавызначальную ролю.
"Сёння прыйшоў час узгадніць Асноўны закон палажэннямі, якія будуць забяспечваць развіццё Беларусі ва ўмовах новых выклікаў і пагроз нашай дзяржаўнасці. А тое, што яны будуць, ніхто ў гэтай зале, ды і за яе межамі не сумняваецца", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, новыя небяспекі будуць узнікаць пастаянна, і апошнія падзеі ў Казахстане - прамое таму пацвярджэнне. "Калі сказаць літаральна - чарговы сігнал трывогі для нас, для Расіі, іншых краін постсавецкай прасторы. Ды і не толькі для іх", - заўважыў беларускі лідар.
Крыніца: belta.by