Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паабяцаў разгледзець прапанову, каб у год 80-годдзя Перамогі назваць адну з вуліц у Мінску ў гонар савецкага палкаводца і дзяржаўнага дзеяча, маршала Савецкага Саюза Івана Баграмяна, які прымаў удзел у вызваленні Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што тычыцца вялікага Баграмяна, нам трэба разгледзець гэтае пытанне ў бліжэйшы час. Гэта вялікі чалавек для нас. Для беларусаў - дакладна", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Адпаведную прапанову ўнёс старшыня грамадскага аб'яднання "Мінскае гарадское армянскае культурна-асветніцкае таварыства "Айастан" Георгій Егіазаран. У час Вялікай Айчыннай вайны ў аперацыі "Баграціён" па вызваленні Беларусі ўдзельнічала 4 франты, у тым ліку I Прыбалтыйскі на чале з Іванам Баграмянам.
Ён падкрэсліў, што ў Беларусі пра людзей судзяць не па нацыянальнай прыналежнасці, не па нейкіх рэлігійных перакананнях, а выключна на падставе іх прафесійных і, галоўнае, чалавечых якасцей.

Георгій Егіазаран таксама падзякаваў за ўвагу дзяржавы да пытанняў развіцця культур розных нацыянальных супольнасцей, захавання міру і згоды.

belta.by