Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паабяцаў зрабіць усё для захавання вёскі, без якой не будзе і дзяржавы. Пра гэта ён заявіў на Раство, наведваючы храм Святога прарока Іаана Прадцечы пад Мінскам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Яшчэ ў гэтым сельскім храме хачу сказаць два словы пра вёску. Вы бачыце, што ў гэтыя няпростыя часы мы робім нямала для таго, каб захаваць вёску", - сказаў Прэзідэнт.
Ён падкрэсліў, што ў дзяржаў, якія разбурылі вёску, няма будучыні. "Страцім вёску - страцім дзяржаву. Яе проста не будзе. Таму я вам абяцаю, што як чалавек, які вырас у вёсцы, ведаючы жыццё сельскага чалавека, складанасці і цяжкасці, я зраблю ўсё, каб захаваць нашу вёску. Каб вёска - яна сёння ёсць карміцелька нашых людзей, фундамент нашай дзяржавы - была моцнай, магутнай і квітнеючай", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка.
"Гэта не значыць, што мы забудзем гарады - гэта прамысловасць. Без яе не можа таксама развівацца тая ж вёска. Мы будзем рабіць усё для таго, каб развіваць нашу эканоміку. У нас ёсць для гэтага ўсё, нягледзячы на складаныя часы", - падкрэсліў беларускі лідар.
Крыніца: belta.by