Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па стане спраў у банкаўскай сферы даручыў да чэрвеня ўнесці прапановы па прававых пытаннях работы банкаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па стане спраў у банкаўскай сферы даручыў да чэрвеня ўнесці прапановы па прававых пытаннях работы банкаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

"Я сёння прыняў гэта рашэнне, і Камітэт дзяржкантролю ў бліжэйшы час прааналізуе абстаноўку ў банках і адназначна прапіша, што можна, а што нельга. І банкаўская супольнасць, спецыялісты, якіх вы падключыце да выпрацоўкі гэтых рашэнняў, каб былі ўнесены канкрэтныя прапановы для прыняцця рашэнняў. Да чэрвеня на стале ў мяне павінны ляжаць гэтыя прапановы. Гэта трэба ўсё рабіць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. 

Прэзідэнт распавёў, што зусім нядаўна Камітэту дзяржаўнага кантролю было даручана праверыць стан спраў у банках - як у прыватных, так і дзяржаўных - і выявіць негатыўныя тэндэнцыі. "Аказалася, што недахопы ўласцівыя ўсім нашым банкам. І мы робім адназначную выснову, што дрэнна працуем з банкаўскай сістэмай, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Мы не стварылі для іх нейкую прававую каляіну, у якой яны павінны дакладна развівацца, прытрымлівацца пэўных нормаў, правіл і законаў, не выходзячы за гэту каляіну. Тады ў нас і атрымліваецца: то Матюшэўскі (экс-кіраўнік банка БелВЭБ. - Заўвага. БЕЛТА) няправільна паступіў, то Калаур (кіраўнік Нацыянальнага банка. - Заўвага. БЕЛТА) не туды залез і так далей".

Крыніца: belta.by