Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў падрыхтаваць прэзідэнцкае мерапрыемства па пытаннях абароны дзяржавы. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Беларусі Аляксандрам Вальфовічам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вам трэба сабрацца з сілавікамі, абгаварыць усе напрамкі. Гэта будзе ў бліжэйшы час. Я ўчора слухаў справаздачу міністра абароны і даручыў яму падрыхтаваць мерапрыемства з удзелам Прэзідэнта па ўсім гэтым комплексе пытанняў, і перш за ўсё пытаннях абароны нашай дзяржавы", - сказаў беларускі лідар.

"Праз тыдзень, калі я вярнуся з камандзіроўкі, каб мы гатовыя былі правесці гэта мерапрыемства на базе Міністэрства абароны", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Крыніца: belta.by