Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць камісію, якая будзе займацца пытаннямі экспарту беларускіх тавараў. Пра гэта стала вядома падчас сустрэчы кіраўніка дзяржавы з паслом Беларусі ў Расіі Дзмітрыем Крутым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць камісію, якая будзе займацца пытаннямі экспарту беларускіх тавараў. Пра гэта стала вядома падчас сустрэчы кіраўніка дзяржавы з паслом Беларусі ў Расіі Дзмітрыем Крутым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Адпаведны ўказ аб стварэнні камісіі павінен быць падпісаны ў бліжэйшы час. Як менавіта яна будзе называцца, пакуль невядома, але ўзначаліць яе Дзмітрый Круты.
"Прапісвайце сабе нармальныя ва ўказе паўнамоцтвы, - запатрабаваў Прэзідэнт. - Вядома, гэта будзе нагрузка на той апарат, які ў вас існуе. Нічога, ты як новая чалавек знойдзеш тых людзей, якія сёння ў вас недазагружаны або якія могуць выканаць большы аб'ём работы. Але і тут міністраў, апарат урада - трэба задзейнічаць усіх, каго вы палічыце патрэбным".
Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў дакладваць яму наўпрост, калі ў рабоце камісіі будуць узнікаць якія-небудзь пытанні. "Ваша справа, як вы будзеце планаваць гэту работу. Калі да мяне будуць звяртацца людзі, яны адразу ж пойдуць да вас. А вы там збірайцеся разам і абмяркоўвайце. У вас у характары калегіяльнасць прысутнічае, я думаю, што і адказнасць у вас прысутнічае. Наўпрост дакладвайце, кажыце, што трэба будзе зрабіць", - сказаў Прэзідэнт.
"Мы выстаялі. Цяпер трэба ўставаць з кален. Санкцыі, не санкцыі - увесь свет і мінеральныя ўгнаенні гатовы купляць, і нафтапрадукты. Нават у Расіі дэфіцыт. І так далей. Таму няма такіх тавараў у Беларусі, якія мы не можам прадаць. Проста трэба варушыцца. Вы, ваша камісія адказныя за асабліва важныя групы тавараў", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Як распавёў журналістам Дзмітрый Круты, Прэзідэнт патрабуе, каб дадзеная камісія не ўмешвалася ў бягучую дзейнасць прадпрыемстваў, а была своеасаблівым галіновым органам і ўносіла прапановы па фундаментальных пытаннях.
"Напрыклад, па пытаннях лагістыкі або чыгуначных тарыфаў. Гэта значыць па тых рэчах, якія дырэктар нашага прадпрыемства не зможа самастойна вырашыць у Расіі, дзе, магчыма, патрабуецца ўмяшанне прэм'ер-міністра або прэзідэнцкі ўзровень", - растлумачыў пасол.