Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць рабочую групу для праверкі сістэмы адукацыі па аналогіі з тым, як гэта было нядаўна з сістэмай аховы здароўя, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Нам трэба, Андрэй Іванавіч (міністр адукацыі Андрэй Іванец. - Заўвага. БЕЛТА), групу як у ахове здароўя стварыць і праверыць ВНУ. Трэба іх страсянуць. Закасцянелі да неймавернасці!" - сказаў кіраўнік дзяржавы. У першую чаргу Прэзідэнт запатрабаваў звярнуць увагу на змест і якасць праграм навучання і разгледзець магчымасць скарачэння часу падрыхтоўкі па асобных спецыяльнасцях: "Нам трэба дакладна паглядзець у ходзе працы гэтай рабочай групы, якія будуць праграмы і пад гэтыя праграмы - адпаведную адукацыю. Можа быць, не пяць гадоў дзесьці, не чатыры гады, а тры і чатыры гады".
"Да 1 верасня мы павінны дакладна вызначыцца, што будзем рабіць. І калі трэба (а хутчэй за ўсё, трэба будзе), сустрэнемся ў канцы жніўня пасля працы той камісіі, якая будзе створана і прашэрсціць усе ВНУ, паглядзіць, як і ў ахове здароўя. Мы падвядзём вынікі і зробім высновы, з кім далей будзем працаваць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Крыніца: belta.by