Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў узяць пад жорсткі кантроль сістэму абароту і вытворчасці ў краіне лекавых сродкаў. Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў, наведваючы фармпрадпрыемства "Мінскінтэркапс", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цалкам павінна быць створана ў бягучым годзе ў першым паўгоддзі манапалізаваная сістэма - цалкам празрыстая і падкантрольная вам - сістэма вытворчасці і рэалізацыі лекавых тавараў: і айчынных, і імпартных", - даручыў Прэзідэнт адказным за гэту сферу чыноўнікам.

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, сістэма ў гэтай сферы павінна быць выбудавана па аналогіі з вытворчасцю, абаротам і імпартам алкагольнай ці тытунёвай прадукцыі. "Я не кажу, што вы цэны будзеце ўстанаўліваць, яшчэ нешта, але вы цалкам возьмеце пад кантроль усе гэтыя працэсы ў краіне па вытворчасці, продажах унутры і імпарце звонку. Усё трэба ўзяць пад кантроль", - падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што абарот лекаў, магчыма, варта кантраляваць нават больш жорстка, чым алкагольную ці тытунёвую прадукцыю. "Якую вы схему прапануеце мне ў першым паўгоддзі, гэта я ўжо пагляджу. Тут нам жартаваць няма чаго", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)