Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў не адмяняць аказанне планавай меддапамогі. Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе па эпідэміялагічнай сітуацыі і мерах, якія прымаюцца па супрацьдзеянні распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі, паведамляе БЕЛТА.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў не адмяняць аказанне планавай меддапамогі. Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе па эпідэміялагічнай сітуацыі і мерах, якія прымаюцца па супрацьдзеянні распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі, паведамляе БЕЛТА.
"Вельмі важнае пытанне, на якое я хацеў звярнуць увагу. Зусім нядаўна Мінздароўя паведаміла аб тым, што спынены планавыя агляды. Дык вось, Аляксандр Мікалаевіч (памочнік Прэзідэнта Аляксандр Касінец. - Заўвага. БЕЛТА), вам як памочніку даручэнне: разам з Мінздароўя неадкладна падрыхтаваць план мерапрыемстваў, каб не было адмены ніякіх планавых аглядаў. Я ведаю, у што гэта выліваецца, па першай хвалі, - даручыў кіраўнік дзяржавы. - Таму вы першы, Піневіч - другі. Тыя, хто сядзіць тут, лекары, чыноўнікі ад аховы здароўя - у паліклінікі і прымайце людзей. Вядзіце дыспансерызацыю".
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што калі гаворка ідзе аб некаторых відах рэабілітацыі, напрыклад, неабходнасці распрацоўваць ногі ці рукі, то ў цяперашніх умовах гэта, магчыма, варта рабіць і ў хатніх умовах пры ўдзеле сваякоў. "А там, дзе трэба кансультаваць людзей і праводзіць планавыя аперацыі, нават планавыя кансультацыі, мне план на стол. Ніякай адмены планавых маніпуляцый, аперацый, кансультацый быць не павінна", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Ён станоўча ацаніў той факт, што ў Беларусі ў цяперашняй абстаноўцы прыцягнулі да аказання дапамогі насельніцтву студэнтаў медвучэльняў. Ён таксама звярнуў увагу на досвед Расіі, дзе запрасілі пенсіянераў, якія працавалі ў медыцынскай сферы. "І ў Расіі людзі адгукнуліся. І ў нас шмат на пенсіі ёсць лекараў. Яны не ўсе вернуцца ў клінікі, каб дапамагчы. Ды ў нас і не трэба зараз гэта. Але планавыя агляды і мерапрыемствы, якія вы ўчора адмянілі, зрабіце, каб яны вярнуліся", - сказаў Прэзідэнт.