Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Аляксандра Буйнова з 75-годдзем. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Дзякуючы высокаму выканальніцкаму майстэрству і натхнёнай працы Вы заслужылі павагу ў прафесійным музычным асяроддзі і заваявалі сэрцы шматлікіх прыхільнікаў. Беларускія гледачы любяць Вашы цудоўныя песні, напоўненыя энергіяй і аптымізмам. Упэўнены, што Ваша творчасць і надалей будзе спрыяць умацаванню сувязяў паміж нашымі народамі", - гаворыцца ў віншаванні.

belta.by