Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў грамадскае аб'яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" з 20-годдзем з дня ўтварэння. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Сёння, аб'ядноўваючы сотні тысяч маладых патрыётаў краіны, арганізацыя ўносіць значны ўклад у захаванне і прымнажэнне лепшых традыцый маладзёжнага руху Беларусі. Яна стала стартавай пляцоўкай для многіх ініцыятыў і сапраўдным сацыяльным ліфтам для юных талентаў", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што БРСМ трэба і далей актыўна развіваць студатрадаўскія і валанцёрскія праграмы, удзельнічаць у стварэнні і рэалізацыі праектаў, звязаных з добраўпарадкаваннем гарадоў і сёл, захаваннем гістарычнай памяці аб подзвігу народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, уцягваючы ў грамадска карысныя справы моладзь.
"Заўсёды ідзіце наперад, ніколі не спыняйцеся на дасягнутым. Любіце сваю краіну і смела змагайцеся за праўду", - пажадаў Прэзідэнт.
Віншаванне Аляксандра Лукашэнкі з 20-годдзем з дня ўтварэння грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі"
Дарагія сябры!
Шчыра віншую вас з 20-годдзем з дня ўтварэння Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Сёння, аб'ядноўваючы сотні тысяч маладых патрыётаў краіны, арганізацыя ўносіць значны ўклад у захаванне і прымнажэнне лепшых традыцый маладзёжнага руху Беларусі. Яна стала стартавай пляцоўкай для многіх ініцыятыў і сапраўдным сацыяльным ліфтам для юных талентаў.
БРСМ трэба і далей актыўна развіваць студатрадаўскія і валанцёрскія праграмы, удзельнічаць у стварэнні і рэалізацыі праектаў, звязаных з добраўпарадкаваннем гарадоў і сёл, захаваннем гістарычнай памяці аб подзвігу народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, уцягваючы ў грамадска карысныя справы нашу моладзь.
Заўсёды ідзіце наперад, ніколі не спыняйцеся на дасягнутым. Любіце сваю краіну і смела змагайцеся за праўду.
Жадаю вам моцнага здароўя і дабрабыту, міру і шчасця, творчага натхнення і поспехаў ва ўсіх пачынаннях на карысць працвітання роднай Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка.
Крыніца: belta.by