Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Даніэля Набоа з перамогай на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Эквадор. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Мінск зацікаўлены ва ўмацаванні палітычнага дыялогу з Кіта на аснове разумення і ўзаемнай павагі, больш актыўным развіцці гандлёва-эканамічных, навукова-тэхнічных і культурных адносін", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што абранне Даніэля Набоа кіраўніком дзяржавы надасць новы імпульс узаемадзеянню паміж дзвюма краінамі і сумеснымі намаганнямі ўдасца забяспечыць больш эфектыўную рэалізацыю патэнцыялу беларуска-эквадорскага супрацоўніцтва.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў абранаму Прэзідэнту Эквадора моцнага здароўя і поспехаў у адказнай дзейнасці.
Крыніца: belta.by