Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага мастака Беларусі Івана Міско з 90-годдзем. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага мастака Беларусі Івана Міско з 90-годдзем. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Ваш унікальны талент, выключнае майстэрства і самаадданае служэнне справе жыцця заслугоўваюць павагі і слоў шчырай удзячнасці, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Вы як адзін з заснавальнікаў лепшых традыцый нацыянальнай школы манументальнага мастацтва ўнеслі вялікі асабісты ўклад у захаванне, развіццё і папулярызацыю беларускай культуры".
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што творчасць Івана Міско яшчэ доўгі час будзе запатрабаванай, а самаадданасць Радзіме стане прыкладам для маладога пакалення.
Прэзідэнт пажадаў юбіляру моцнага здароўя, доўгага жыцця і невычарпальнага натхнення.
Крыніца: belta.by