Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў з 50-годдзем з дня заснавання гэтай установы адукацыі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Дзякуючы нястомнай працы некалькіх пакаленняў педагогаў універсітэт з'яўляецца вядомай установай адукацыі ў Беларусі і далёка за яе межамі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Працягваючы добрыя традыцыі, вы з гонарам выконваеце задачу па выхаванні сучасных прадстаўнікоў сферы культуры. Вашы выпускнікі - захопленыя справай высокакваліфікаваныя спецыялісты, якія штодня напаўняюць духоўную скарбніцу нашай краіны стваральным зместам, уносяць уклад у развіццё нацыянальнага мастацтва і годна прадстаўляюць сваю Радзіму на міжнароднай арэне".

"Упэўнены, што і ў далейшым ваша дзейнасць будзе такой жа плённай, самаадданай і багатай на новыя здзяйсненні", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі пажадаў усім моцнага здароўя, шчасця і натхнення.

belta.by