Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта са 105-годдзем з дня ўтварэння ВНУ. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што створаны ў гады савецкай індустрыялізацыі ўніверсітэт унёс вялікі ўклад у станаўленне айчыннай прамысловасці.

"Сёння легендарны Політэх з'яўляецца прызнаным у нашай краіне і далёка за яе межамі перадавым навуковым і вытворчым цэнтрам, дзе навучаюць высокакласных спецыялістаў тэхнічнага профілю", - гаворыцца ў віншаванні.

Выпускнікі БДТУ ўзводзяць жылыя комплексы і масты, пракладваюць дарогі і лініі метро, ствараюць сучасную тэхніку, забяспечваючы мадэрнізацыю і ўмацаванне эканомікі суверэннай Беларусі і робячы жыццё людзей яшчэ больш камфортным, канстатаваў Прэзідэнт.

"Перакананы, ваш калектыў працягне паспяхова ўкараняць перадавыя метады і тэхналогіі, навучаць і выхоўваць адданых сваёй Радзіме прафесіяналаў, прымнажаць нацыянальны здабытак краіны", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім работнікам БДТУ моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых працоўных здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі.

belta.by