Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Кіраўскага філіяла ААТ "Апатыт" (Расія) з 95-годдзем з дня стварэння камбіната - найбуйнейшага ў свеце вытворцы высокасортнай фасфатнай сыравіны. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Амаль 60 гадоў гарнякоў камбіната звязваюць стабільныя кантакты з лідарам сусветнага кар'ернага аўтамабілебудавання - Беларускім аўтамабільным заводам, - гаворыцца ў віншаванні. - У кар'ерах Кольскага Запаляр'я выкарыстоўваюцца менавіта нашы БЕЛАЗы. І ў мільёнах тон здабытай апатыт-нефелінавай руды, якую заслужана называюць каменем пладавітасці, ёсць важкі ўклад беларускіх машынабудаўнікоў".
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у тым, што паспяховае супрацоўніцтва прамысловых гігантаў будзе спрыяць далейшаму росту вытворчых паказчыкаў і яшчэ больш умацуе эканамічныя адносіны Беларусі і Расіі.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў прадпрыемству развіцця і працвітання, а яго калектыву - моцнага здароўя, шчасця і новых працоўных здзяйсненняў.
Лукашэнка павіншаваў калектыў Кіраўскага філіяла ААТ "Апатыт" з 95-годдзем стварэння камбіната
14.11.20240 праглядаў