Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Луіса Радольфа Абінадэра Карону з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Дамініканскай Рэспублікі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сваёй нястомнай працай Вы ўносіце значны ўклад у развіццё нацыянальнай эканомікі, рэалізуеце эфектыўную сацыяльную палітыку, што спрыяе павышэнню дабрабыту дамініканскага народа. Вынікі прэзідэнцкіх выбараў сведчаць аб шырокай грамадскай падтрымцы выбранага вамі курса", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў нацэленасць Беларусі на паглыбленне адносін і дынамічнае нарошчванне тавараабменных і эканамічных сувязей з Дамініканскай Рэспублікай у сферах узаемнай цікавасці.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў свайму калегу моцнага здароўя і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

belta.by