6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Юрыя Траяна з юбілеем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Юрыя Траяна з юбілеем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сваёй актыўнай творчай дзейнасцю і працаздольнасцю вы заваявалі ўсенародную любоў і павагу, зрабілі важны ўклад у захаванне, развіццё і папулярызацыю лепшых традыцый беларускага балета", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт адзначыў, што нястомнае імкненне артыста падтрымліваць таленавітую моладзь і выхоўваць выдатных танцораў заслугоўвае высокай ацэнкі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Юрыю Траяну моцнага здароўя, невычарпальнай энергіі, натхнення і дабрабыту.-0-