Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Тадэуша Какштыса з 90-годдзем. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

"Усё Ваша жыццё і шматгадовая плённая дзейнасць з'яўляюцца прыкладам нястомнага служэння нацыянальнаму мастацтву і сваёй Радзіме, - гаворыцца ў віншаванні. - Вы зрабілі важны ўклад у захаванне і развіццё лепшых традыцый беларускай тэатральнай школы. Вашы талент і высокае прафесійнае майстэрства - сапраўдны гонар Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа і ўзор для маладых артыстаў".

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што Тадэуш Какштыс і надалей будзе дарыць радасныя хвілі гледачам, узбагачаць скарбніцу айчыннай культуры.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў народнаму артысту здароўя, шчасця і доўгіх гадоў жыцця.

belta.by