Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Нетумба Нандзі-Ндайтву з абраннем на пасаду Прэзідэнта Намібіі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Вынікі галасавання сведчаць аб высокім узроўні даверу суайчыннікаў курсу развіцця краіны, які праводзіцца партыяй "Народная арганізацыя Паўднёва-Заходняй Афрыкі" і Нетумба Нандзі-Ндайтвай асабіста, звярнуў увагу беларускі лідар.

У Беларусі, па словах Прэзідэнта, з цеплынёй успамінаюць яе афіцыйны візіт у кастрычніку 2016 года ў якасці намесніка прэм'ер-міністра - міністра міжнародных адносін і супрацоўніцтва Намібіі.

"Упэўнены, што з Вашым веданнем магчымасцей беларускай эканомікі, асабістым удзелам і вялікім палітычным вопытам мы зможам вывесці міждзяржаўны дыялог на якасна новы ўзровень", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць у трансфармацыі значнага патэнцыялу двухбаковага партнёрства, у тым ліку ў такіх галінах, як прамысловасць, механізацыя сельскай гаспадаркі, харчовая бяспека, навука і адукацыя, у сумесныя ўзаемавыгадныя праекты.

"Буду рады сустрэцца з Вамі для абмеркавання шляхоў актывізацыі беларуска-намібійскага супрацоўніцтва", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Нетумба Нандзі-Ндайтве моцнага здароўя і поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе.

belta.by