Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Сірыла Рамафосу з 70-годдзем. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. 

"Выступаючы з юных гадоў супраць несправядлівасці і прыгнёту слабых, Вы з'яўляецеся годным пераемнікам Нэльсана Мандэлы, - гаворыцца ў віншаванні. - Сёння дзякуючы таленту кіраўніка і багатаму вопыту дзяржаўнага дзеяча Вы ўносіце неацэнны ўклад у развіццё Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі". 

Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць Мінска ў пашырэнні палітычнага, гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва з Прэторыяй, заснаванага на прынцыпах узаемнага даверу і роўнасці. 

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сірылу Рамафосу добрага здароўя, доўгага жыцця і новых поспехаў у адказнай дзейнасці на карысць краіны і народа.

Крыніца: belta.by