Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Сердара Бердымухамедава з днём нараджэння. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Перакананы, што ваша маладосць, жыццёвая энергія і вопыт работы на адказных пасадах дазволяць дасягнуць значных вынікаў у справе дзяржаўнага будаўніцтва і далейшага павышэння дабрабыту туркменскага народа", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў імкненне Беларусі да пашырэння шматпланавага узаемавыгаднага супрацоўніцтва з Туркменістанам на аснове традыцый дружбы, даверу і павагі. Прэзідэнт таксама выказаў надзею на працяг плённага і канструктыўнага дыялогу, які цалкам адпавядае інтарэсам абедзвюх краін.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сердару Бердымухамедаву моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у дзейнасці на карысць Айчыны.

Крыніца: belta.by